У Магілёве заахвоцяць дамы без даўгоў
12.11.2010
—
Новости Общества
Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм праводзіць акцыю "Дом без даўгоў". Тры бліжэйшыя месяцы жыхары дамоў, дзе ўсе спраўна плацяць за камунальныя паслугі, атрымаюць льготы. Яны могуць замовіць на вялікім экране ў цэнтры горада віншаванне за 7750 рублёў (гэта палова звычайнай цаны) альбо падаць аб'яву да 5 слоў на інфармацыйны партал за 4500 рублёў. Цяпер у Магілёве 660 дамоў без даўгоў — гэта прыкладна 39 тысяч рахункаў. Пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва рэгіёна за камунальныя паслугі перавышае 6 мільярдаў рублёў.
Ілона Іванова.