У Беларусi ўсе заяўкi на ўстаноўку стацыянарных тэлефонаў будуць задаволены да канца 2010 года

Источник материала:  

У Беларусi ўжо не iснуе праблемы ўстаноўкi стацыянарных тэлефонаў. Аб гэтым паведамiў учора журналiстам мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей у час прыёму грамадзян у грамадскай прыёмнай РГА "Белая Русь", перадае БЕЛТА.

Паводле слоў мiнiстра, некаторыя праблемы могуць узнiкаць у новых мiкрараёнах сталiцы, якiя будуюцца там, дзе няма дастатковай ступенi гатоўнасцi iнжынерных сетак, каб у поўным аб'ёме прадастаўляць паслугi. "Мы ўжо ўвялi новыя АТС, i да канца бягучага года ўсе заяўкi па ўстаноўцы тэлефонаў будуць задаволены". Да канца 2010 года таксама будуць задаволены ўсе заявы на ўстаноўку стацыянарных тэлефонаў па ўсёй Беларусi, якiя былi пададзены да 1 студзеня 2010 года. "Наперадзе ў нас Магiлёўская вобласць, дзе цэлы шэраг раёнаў не мае чаргавiкоў наогул, не гаворачы ўжо аб тых, хто стаў на чаргу да 1 студзеня бягучага года. І ў гэтым напрамку мы будзем рухацца далей. Мы бачым сваю задачу ў тым, каб не ў нас стаялi ў чарзе, а каб мы стаялi ў чарзе да нашых патэнцыяльных клiентаў i прадавалi свае паслугi".

←Стильный крой эстрады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика