Анамальна цёплае надвор'е — да сярэдзіны наступнага тыдня
12.11.2010
—
Новости Общества
У пятніцу да нас завітае вільготны атлантычны цыклон, які зацягне на тэрыторыю Беларусі сёння і ў суботу восеньскія дажджы, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Удзень будзе не больш за 4—9 градусаў. У ноч на нядзелю дажджы чакаюцца па ўсёй тэрыторыі. Уначы 3—9, удзень — ад 6 на поўначы да плюс 16 градусаў на поўдні. Цёплае надвор'е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня. Месцамі кароткачасовыя дажджы. А вось у сярэдзіне наступнага тыдня. Пахаладае. Уначы будзе ад мінус 1 да плюс 6, удзень — 2—9 цяпла. У лясах пачалі вылазіць зялёнкі, падзялёнкі і нават лісічкі.
Сяргей КУРКАЧ.