Гэта быў калісьці Дзень міліцыі

Источник материала:  

10 лістапада непарыўна звязана ў старэйшага пакалення з Днём савецкай міліцыі. Сёння гэта — Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС.

Менавіта ў гэты дзень у 1917 годзе пастановай НКУС РСФСР было зацверджана палажэнне аб працоўнай міліцыі. З 1962 года дата была афіцыйна прызнаная Мікітам Хрушчовым. Аднак з набыццём незалежнасці новым днём абаронцаў правапарадку стала ў Беларусі 4 сакавіка — дзень, калі ў тым жа 1917-м годзе загадам грамадзянскага каменданта горада Мінска Міхаіл Фрунзэ быў "прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага Земскага саюза па ахове парадку ў горадзе".

Сёння ў актавай зале Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС адбудуцца асноўныя ўрачыстасці. Упершыню на мерапрыемстве прагучыць марш беларускай міліцыі, музыку да якога напісаў народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, старшыня Саюза кампазітараў Ігар Лучанок. Словы маршу належаць ветэрану органаў унутраных спраў, палкоўніку міліцыі ў адстаўцы Вячаславу Оськіну.

— 10 лістапада стала свайго роду данінай павагі ветэранам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, — кажа старшыня Савета беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Віктар ПІСКАРОЎ. — На працягу трох дзён ва ўсіх раённых, гарадскіх аддзелах унутраных спраў, ва ўсіх УУС, службах МУС, воінскіх часцях унутраных войскаў адбываецца ўшанаванне ветэранаў. Гэта важна і для ветэранаў, і для маладых, якія могуць браць прыклад з канкрэтных людзей, якія прысвяцілі службе чвэрць і болей стагоддзя.

Савет беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў аб'ядноўвае звыш 22 тысяч ветэранаў, каля 320 пярвічных арганізацый. Гэта самая магутная ветэранская арганізацыя ў сістэме сілавых і праваахоўных органаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Игры магнитных полей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика