Большасць беларусаў лічаць палітычным пытаннем прызнанне або непрызнанне замежнымі краінамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Большасць грамадзян Беларусі лічаць палітычным пытаннем прызнанне або непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў замежнымі краінамі, на іх пазіцыю не ўплываюць дзеянні беларускага боку. Такой думкі прытрымліваюцца 77,7 працэнта ўдзельнікаў рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў кастрычніку 2010 года Аналітычным цэнтрам EcooM, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры.
У тым, што Беларусь можа ўплываць на рэакцыю замежных краін на вынікі выбараў, перакананы 16 працэнтаў апытаных. Не змаглі адказаць на пытанне сацыёлагаў 2,6 працэнта ўдзельнікаў апытання, 3,7 працэнта не далі адказу. 20,8 працэнта рэспандэнтаў спакойна ўспрымуць сітуацыю, калі міжнародныя наглядальнікі не прызнаюць выбары. Гэта рашэнне сапсуе настрой 0,1 працэнта апытаных. Адмоўна да яго паставяцца 28,6 працэнта рэспандэнтаў, станоўча — 6 працэнтаў. Не змаглі выказаць свае адносіны да гэтай сітуацыі 4,3 працэнта ўдзельнікаў апытання, 38,5 працэнта не далі адказу. Адказваючы на пытанне аб тым, ці прызнае Расія выбары ў Беларусі, 21,2 працэнта рэспандэнтаў адзначылі "так", 12,6 працэнта — "хутчэй так", 10,8 працэнта — "не", 18,4 працэнта — "хутчэй не", 29,7 працэнта — "не магу адказаць", 7,3 працэнта — "няма адказу". На думку 64,6 працэнта грамадзян, вынікі маючых адбыцца выбараў не залежаць ад пазіцыі кіраўніцтва Расіі.
33,6 працэнта апытаных лічаць, што Еўрапейскі саюз прызнае выбары, 22,4 працэнта — што хутчэй прызнае. Процілеглай думкі прытрымліваюцца 11,5 працэнта ўдзельнікаў сацапытання ("хутчэй не"), 8,1 працэнта ("не"). Не змаглі адказаць на пытанне 19,2 працэнта апытаных...