зазначаюць у Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ).
Гэта рэсурсы экстрэмісцкай або парнаграфічнай накіраванасці, яны трапілі ў закрыты спіс каля месяца таму на падставе рашэнняў упаўнаважаных органаў.
У Беларусі 1 ліпеня ўступіла ў сілу пастанова Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры Прэзідэнце Беларусі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі». Пастанова абавязала пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг з 1 верасня ўвесці ў эксплуатацыю сістэму абмежавання доступу да інфармацыі і забяспечыць яе якаснае функцыянаванне.
У адпаведнасці з нормамі ўказа нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», які быў падпісаны 1 лютага 2010 года і ўступіў у сілу 1 ліпеня, правайдары абавязаны аказваць паслугі па фільтрацыі інтэрнэт-рэсурсаў: дзяржорганам і арганізацыям, а таксама арганізацыям адукацыі, культуры — у абавязковым парадку; іншым карыстальнікам інтэрнэт-паслуг — па іх запыту. Абмежаванне доступу прымяняецца адносна рэсурсаў з інфармацыяй парнаграфічнага характару, якая прапагандуе гвалт, жорсткасць і іншыя забароненыя заканадаўствам дзеянні.