Лукашэнка падзякаваў Зюганаву за канструктыўную пазіцыю

Источник материала:  
28.10.2010 14:43 — Новости Общества

Лукашэнка падзякаваў Зюганаву за канструктыўную пазіцыю

Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні ЦК Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву за канструктыўную пазіцыю ў пытанні беларуска-расійскіх адносін.

Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы на сустрэчы з Генадзем Зюганавым у Мінску.

«Дзякую Вам за тое, што хоць адзін чалавек у Расіі адгукнуўся на ўсё тое, што адбываецца,

і прапанаваў, як вы сказалі, тэрмінова абмеркаваць праблемы для таго, каб пераканацца, што ж на самай справе адбываецца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Зразумела, вы чалавек дасведчаны. Я вельмі ўважліва назіраю за вашай работай, за работай Кампартыі Расіі. Я думаю, вы ніколі не зможаце за паўтара дзясятка гадоў нашага знаёмства, нават больш, кінуць камень у мой агарод».

У прыватнасці, кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што «мы ніколі не саромеліся, калі было забаронена размаўляць аб сацыялізме, камунізме, нашым мінулым, айчыннай вайне, падтрымцы НАТО, нашай абараназдольнасці». «Мы заўсёды з вамі падтрымлівалі добрыя адносіны. Наколькі магчыма, я заўсёды вас і партыю інфармаваў аб падзеях, што адбываюцца, гэта таксама апошнім часам пачало выклікаць нейкую нездаволенасць і алергію ў вашых улад. Але тым не менш я вельмі цаню тое, што вы звярнуліся да той праблемы, якая заўсёды хвалявала партыю і будзе хваляваць. Бо гэта, напэўна, адзін з краевугольных камянёў у палітыцы Кампартыі Расіі», — адзначыў беларускі лідар.

«Я паглядзеў апошнія матэрыялы, даследаванні вашы, дзякуй, што вы іх перадалі. Нашы ацэнкі і нашы дзеянні ў Беларусі абсалютна такія, і тут разыходжанняў няма. Тым не менш ёсць вельмі шмат момантаў, якія я хацеў бы абмеркаваць з вамі, параіцца па некаторых пытаннях», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Генадзь Зюганаў перадаў беларускаму лідару прывітанне «ад усіх левых і народна-патрыятычных сіл». Ён пазітыўна ацаніў вынікі праведзенага нядаўна прэс-тура па Беларусі прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ Расіі. «Знаёмства з гэтымі матэрыяламі (апублікаванымі па выніках прэс-тура) стварае добрую атмасферу для далейшага дыялога», — адзначыў Генадзь Зюганаў.

Акрамя таго, лідар КПРФ назваў «заслугоўваючай асаблівай увагі» практыку правядзення ў рэспубліцы ўсебеларускіх народных сходаў, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі розных працоўных калектываў, сацыяльных слаёў, фармулюючы задачы развіцця краіны на бліжэйшыя гады.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Некляев предлагает России белорусские НПЗ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика