У Вільні пройдуць беларуска-літоўскія кансультацыі паміж МЗС

Источник материала:  
28.09.2010 09:43 — Новости Общества

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях 28–29 верасня ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, літоўскую — намеснік міністра замежных спраў Эвалдас Ігнатавічус.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, «парадак дня кансультацый ахоплівае пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і беларуска-літоўскага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый».

Бакі таксама плануюць разгледзець тэматыку адносінаў Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

***

Паводле звестак МЗС Беларусі, у студзені-ліпені 2010 года тавараабарот з Літвой вырас на 27,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў 357,4 млн. долараў ЗША. Экспарт павялічыўся на 37,5% і склаў 239,2 млн. долараў. Імпарт у Беларусь павялічыўся на 11,9% і склаў 118,2 млн. долараў. Станоўчае сальда знешняга гандлю склала 121 млн. долараў і павялічылася на 52,7 млн. долараў.

Па стане на 1 студзеня 2010 года ў Беларусі зарэгістравана 410 арганізацый з удзелам капіталу з Літвы, у тым ліку 207 сумесных і 203 замежныя прадпрыемствы. У Літве працуе больш за 200 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капіталу.

За апошнія 12 гадоў у Беларусь было прыцягнута больш чым 150 млн. долараў ЗША літоўскіх інвестыцый, у тым ліку ў 2008 годзе — 16,3 млн., у 2009 годзе — 33 млн., за шэсць месяцаў 2010 года — 15,4 млн. долараў.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Серада, БелаПАН

←Культуролаг: "Беларусі варта правесці рэбрэндзінг"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика