Культуролаг: "Беларусі варта правесці рэбрэндзінг"
28.09.2010 09:39
—
Новости Общества
Як трэба гаварыць, каб цябе разумелі? Па ініцыятыве прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі днямі ў Мінску адбыўся калоквіум па пытаннях еўрапейскай моўнай палітыкі.
Калоквіум, які прайшоў у межах дня еўрапейскіх моў, прадставіў два даклады, адзін з якіх на тэму "Еўрапейская моўная палітыка: развіццё і рэалізацыя ў шэрагу краін Еўропы". Напярэдадні карэспандэнт "Звязды" сустрэўся з дакладчыкам. Гэта палітолаг і культуролаг, камерцыйны дырэктар Інстытута міжнароднай адукацыі СІVІС у Кракаве Аляксандр Бурка.
- Пра што Ваш даклад?
- Я буду гаварыць пра розныя сітуацыі палітыкі моў, якія сустрэў за апошнія 15 гадоў. За мяжой я жыву ўжо каля 20 гадоў: Германія, Чэхія, Францыя, Фінляндыя, Польшча... Ніколі не забудуся пра выпадак, калі яшчэ ў мае студэнцкія гады мы паехалі цягніком з Берліна ў Рыгу. У Варшаве нас чакала перасадка. Моўная палітыка ў Польшчы на той час была не такой паспяховай, як сёння. Мы стаялі на вакзале, а я, як перакладчык, пытаўся ў мінакоў: "Дзе поезд на Рыгу?" Сваё пытанне я паўтарыў некалькі разоў па-англійску, па-нямецку, па-французску і па-руску. Самае цікавае, што на пытанне па-руску, адказ я атрымаў таксама па-руску: мне адказалі "мы не разумеем"... У сваім дакладзе я распавяду, якім чынам функцыянуе сістэма замежнай мовы: што людзі разумеюць, а што не хочуць разумець.
- У сувязі з гэтым пытанне: часта даводзіцца чуць, асабліва ў Германіі, што Беларусь называюць не "Bеlаrus", а "Wеіβrusslаnd" (даслоўна - Белая Расія). Самае цікавае, што краіну Bеlаrus мала хто ведае, а пра Wеіβrusslаnd чулі многія. Як вы лічыце, ад чаго гэта залежыць і ці зменіцца сітуацыя?
- Наколькі я ведаю, раней немцы называлі частку (тэрыторыю Беларусі) Wеіβrusslаnd, тэрыторыю Расіі — Grоβrusslаnd (даслоўна - Вялікая Расія. - Аўт.), а тэрыторыю Украіны - Klеіnrusslаnd (даслоўна - Малая Расія. - Аўт). Так было да вайны. Пасля ж усё змянілася. Беларус проста позна зразумеў, што павінен паставіць усіх на месца і сказаць: мы не "вайс", мы - Беларусь. Для мяне гэта таксама было такім цікавым момантам, калі я ўпершыню прыехаў у Беларусь і калі беларусы казалі мне па-нямецку: "Мы размаўляем беларусіш". Я спачатку не зразумеў: што за "беларусіш"? Для нас гэта заўсёды быў "вайсрусіш". Мне здаецца, вам трэба зрабіць так званы рэбрэндзінг - распаўсюдзіць інфармацыю пра тое, як правільна гучыць назва краіны на замежных мовах, і паўсюль яе змясціць, каб іншыя краіны зразумелі ўрэшце, як яны могуць і як не павінны называць Беларусь. Беларусь мала ведаюць у Заходняй Еўропе. Мне здаецца, вам трэба больш актыўна развіваць сваё беларускае мастацтва, бо вельмі часта краіну запамінаюць па творах, якія былі ў гэтай краіне вырабленыя...
- Але ці толькі праблема Беларусі ў тым, што еўрапейцы мала пра яе ведаюць? Ці не хіба гэта ў адукацыі саміх еўрапейцаў? Беларусь - усё ж еўрапейская краіна, а не ведаць палітычную карту Еўропы - гэта, прабачце, неадукаванасць...
- Відаць, і так, і не. Сітуацыя падобная на сітуацыю з балтыйскімі рэспублікамі. Іх не ўсе адрозніваюць. Аднойчы я сказаў, што лячу ў Рыгу, а мне сказалі: "Так, у Эстоніі цікава", я сказаў, што быў у Рызе, а другія спыталі: "І як там Літва?". Дваццаць гадоў таму, калі вучыліся гэтыя людзі, многіх краін на палітычнай карце Еўропы не было, як, напрыклад, краін былой Югаславіі. Дваццаць гадоў таму ніхто не ведаў, што такое Боснія. Карта Еўропы змянілася. І цяпер, каб прадставіць краіну - трэба нечым запомніцца. Напрыклад, прэзентаваць краіну за мяжой падчас дня еўрапейскіх моў.
- Як гэты дзень праходзіць у Еўропе?
- Я распавяду прыклад Кракава. На адзін дзень галоўны рынак горада ператвараецца ў своеасаблівае "мястэчка моў" - там прадстаўленыя ўсе пасольствы і замежныя інстытуты культуры. Па чарзе выступае Германія, Аўстрыя, Італія, Іспанія, Вялікабрытанія, Францыя... Сваю працу мы прадстаўлялі ў кантэксце моў. Кожная з краін выдзеліла свае моўныя асаблівасці, прэзентавала моўныя курсы свайго інстытута. Свята пачалося а дзесятай гадзіне зранку, а скончылася позна ўвечары. Больш за тысячу чалавек наведала нас у той дзень. Памятаю нават такі камічны выпадак: раздаваліся балонікі (паветраныя шарыкі) усім наведвальнікам, а людзей жа было некалькі тысяч. Так улады нават вымушаныя былі закрыць на пэўны час аэрапорт, бо балонікаў гэтых было выпушчана вельмі шмат.
- Як улады горада ўспрынялі Дзень моў?
- З самага пачатку нашая ініцыятыва была падтрыманая. Кракаў пазіцыянуе сябе як мультынацыянальны горад, адкрыты для замежных гасцей. І важна было тое, што кожны чалавек, які прыйшоў у той дзень на плошчу, мог пагаварыць з носьбітам той мовы, якая была прэзентаваная: з аўстрыйцам, немцам, французам, іспанцам... Свае краіны (Германію, Аўстрыю, Францыю) мы таксама прэзентавалі на сваёй мове - каб быў адчувальны такі міжнародны акцэнт.
- Але ж у Аўстрыі і Германіі адна мова?
- Яны вельмі падобныя (смяецца.) Гэта як з назвамі "Bеlаrus" і "Wеіβrusslаnd". Мова Аўстрыі - нямецкая, але са сваімі асаблівасцямі. І існуе вялікая розніца паміж моўным запасам: у прыватнасці, гэта некаторыя спецыфічныя назвы прадметаў. Таксама ў Аўстрыі выкарыстоўваюцца іншыя формы камунікацыі. Гэта цікавы момант і складаны адначасова.