Янукевіча і Саротніка адпусцілі толькі а 6-й раніцы
24.09.2010 11:28
—
Новости Общества
Кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і актывіста партыі Андрэя Саротніка адпусцілі толькі, а 6-й раніцы.
Янукевіча і Саротніка затрымалі на памежным пераходзе Катлоўка вечарам 23 верасня.
«У мяне знайшлі 4 асобнікі ўлёткі з кароткай біяграфіяй Рыгора Кастусёва. У Саротніка ў машыне — скрыню старой макулатуры, каляндарыкі і ўлёткі 2001 г.», — паведаміў Янукевіч.
«Склалі пратакол затрыманьня маёмасці. Пакуль усё апісалі, пакуль усё сфатаграфавалі… Сказалі, што будзе экспертыза, што аддадуць праз месяц», — дадаў Аляксей Янукевіч.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода