Пінская гімназія №2 будзе выдаваць “шпрэх-дыпломы"
24.09.2010 11:31
—
Новости Общества
Пінская гімназія №2 атрымала права выдаваць спецыяльныя дыпломы сваім выпускнікам, якія вывучалі нямецкую мову. Такое права пацвердзіў каардынатар управы замежных школ Нямеччыны Рыхтар Лібкнэхт, які нядаўна гасцяваў у Пінску.
Атрымальнікі так званага “шпрэх-дыплому” змогуць без перашкод паступаць у нямецкія ВНУ. Замежныя партнёры перадалі новыя вучэбныя дапаможнікі для гімназіі. Апроч таго, неўзабаве тут будуць стажыравацца настаўнікі з Нямеччыны.
Варта адзначыць, што Пінск — адзіны раённы цэнтр у Беларусі, у якім можна атрымаць “шпрэх-дыплом”.
Варта адзначыць, што Пінск — адзіны раённы цэнтр у Беларусі, у якім можна атрымаць “шпрэх-дыплом”.