У залатую восень — з рыжым колерам валасоў
11.09.2010
—
Новости Общества
Сёлетняй восенню будуць, як ніколі, актуальныя агніста-рыжыя пасмы валасоў, у тым ліку і з залацістым адценнем. Пра гэта расказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА трэнер нацыянальнай зборнай па жаночых відах работ, цырульнік-мадэльер Наталля Хаданава.
Для брунетак прапануюцца цёмныя адценні валасоў колеру горкага шакаладу або каштану, для бландзінак — крыху высветленыя асобныя пасмы, але не больш чым на адзін-два тоны. Стрыжкі "боб" і "карэ" застаюцца лідарамі прычосак ужо не адзін сезон, будуць яны актуальныя і гэтай восенню, адзначыла Наталля Хаданава.