Мой родны Мінск – мой лёс, мая надзея!
Горад-сталіца, якім можна ганарыцца, у які вельмі хутка ўлюб- ляешся аднойчы і назаўсёды, які для кожнага светлы і гасцінны, калі ты прыходзіш да яго з добрымі намерамі і думкамі.
Горад-герой з памяццю, вартай самай вялікай чалавечай павагі. Горад-працаўнік з непазбыўнай прагай жыцця, з верай у заўтра, з імкненнем зрабіць гэтае заўтра лепшым і з упэўненым веданнем, як гэта зрабіць.
Кожны год Мінск, калі святкуе свае імяніны на пачатку восені – увесь у сонечным святле. Горад свеціцца ўсмешкамі, звініць маладымі галасамі. І сёння кожны можа сказаць: “Са святам, мой родны Мінск – мой лёс, мая надзея!” У дзень нараджэння галоўнага горада краіны “Народная газета” знаёміць вас, дарагія чытачы, з людзьмі, якім прысвоена ганаровае званне “Мінчанін года”.