Станцыя метро «Плошча Леніна» не стане «Плошчай Незалежнасці»?
15 сакавіка Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мiнгарвыканкаме (у яе склад уваходзяць гарадскія чыноўнікі, дэпутаты Мінгарсавету, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадскасці) прыняла рашэнне аб перайменаванні шэрагу сталічных артэрый. Гэтак, вуліца Герцэна павінна была стаць Бернардынскай, Дзімітрава — Пятніцкай, Рэвалюцыйная — Койданаўскай, Вызвалення — Уваскрасенскай, Камунальная ўзбярэжная — Траецкай узбярэжнай. Апроч таго, станцыя метро «Плошча Леніна» мусіла атрымаць назву «Плошча Незалежнасці», якую ўжо насіла з 1992 па 2003 год.
Паводле закону, рашэнне Камісіі было надрукавана ў прэсе, пасля чаго цягам двух тыдняў кожны ахвочы мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Мінгарсавета
Па словах Вольгі Лукашук, да іх прыйшло шмат водгукаў ад мінчукоў — як станоўчых, гэтак і адмоўных.
«Сітуацыя з перайменаваннем «Плошчы Леніна» неадназначная. Ветэранскія арганізацыі супраць. Таму Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мінгарвыканкаме вернецца да разгляду гэтага пытання ў верасні», — адзначыла чыноўнік.Калі ж Камісія ўсё ж ухваліць перайменаванне «Леніна» у «Незалежнасці», матэрыялы будуць перададзеныя на разгляд Мінгарсавета
Праўда, адзін з сяброў сталічнай Камiсiі па перайменаваннi, які прасіў не называць свайго імя, паведаміў, што мае вялікія сумневы адносна станоўчага вырашэння гэтага пытання. «Надта ўжо складаная і канфліктная сітуацыя», — сказаў эксперт.
TUT.BY