Зэльвенцы патрабуюць перайменаваць вуліцу Савецкую ў вуліцу Геніюш
10.08.2010
—
Новости Общества

У папярэднім рашэнні намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Валянцін Семяняка заявіў, што слова «Савецкая» ў большасці жыхароў асацыюецца з упэўненасцю ў заўтрашнім дні, вялікай перамогай над фашызмам, эканамічнымі і сацыяльнымі дасягненнямі краіны.
Скрабутан: «Я лічу, што спадар Семяняка паказаў сваю некампетэнтнасць у гэтым пытанні, бо большасць жыхароў Савецкай сваімі подпісамі выказаліся якраз за перайменаванне вуліцы. А паводле праведзенага мной апытання, „Савецкая“ асацыюецца ў людзей з пакутным лёсам Ларысы Антонаўны Геніюш, сталінскімі рэпрэсіямі і забаронай на свабоду веравызнання».
Збор подпісаў праходзіў на працягу ліпеня. За гэты час з 320 жыхароў вуліцы Савецкай пад заявай падпісаліся 173 чалавекі.
Крынiца: Наша Ніва