Дзяніс Дзянісаў: Наўрад ці прыеду на Плошчу

Источник материала:  
05.08.2010 09:45 — Новости Общества
Ён быў адной з легендаў мінскай Плошчы ў сакавіку 2006. Кажуць, што менавіта кучаравы віцяблянін Дзяніс Дзянісаў паставіў на Кастрычніцкай першы намёт. Потым хлопца асудзілі на 15 сутак. Нейкі час прозвішча Дзянісава было яшчэ на слыху.

Дзяніс Дзянісаў: Наўрад ці прыеду на Плошчу

Праз год ён правёў некалькі месяцаў у СІЗА па абвінавачанні ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. У той самы 2006-ы актывісты БУНТа на дзень нараджэння Васіля Быкава вывесілі ў Віцебску дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў. Гэта і было «парушэннем парадку».

Па вызваленні з ізалятара Дзянісаў знік. Нам удалося адшукаць яго ў родным Віцебску. Хлопец быў на пахаванні былой кіраўніцы абласнога АГП Алены Залескай. Цяпер Дзянісаў каротка падстрыжаны, а валасы ўзяла сівізна. Дзянісаву ўжо за трыццаць.

«Наша Ніва»: Куды прапалі?

Дзяніс Дзянісаў: Ды нікуды я не прападаў. Вучуся па Праграме Каліноўскага ў польскай Лодзі ў магістратуры па спецыяльнасці «Паліталогія. Стратэгія бяспекі». Таксама займаюся перакладамі на расійскую, польскую, англійскую. Замовы ў асноўным робяць гандлёвыя фірмы. Займацца нейкай дзейнасцю ў Польшчы няма сэнсу. Дый рэдка хто звяртаецца. Часам бывае, што арганізоўваем прагляды фільмаў.

«НН»: А калі сёлета будзе новая Плошча, прыедзеце?

ДД: Наўрад ці. Мне здаецца, што цяпер сітуацыя троху іншая. Шмат людзей на Плошчы не будзе. Трэба, каб людзей нехта павёў за сабой. Той, за каго яны галасавалі. А хто павядзе? Саннікаў, Раманчук? Не, яны не павядуць.

«НН»: У 2006 годзе кандыдаты былі мацнейшымі?

ДД: На мінулых выбарах быў адзіны кандыдат. А гэта неяк аб’ядноўвала. Цяпер чым больш будзе кандыдатаў, тым больш гэта будзе легітымізаваць сённяшнюю ўладу. Хаця не скажу, што кандыдаты слабыя. У Някляева добрая кампанія, якая знаходзіць водгукі ў людзей. У Раманчука добры аналітычны розум, ясная стратэгія. Але ці здольны ён яе данесці? З Мілінкевічам выбарцы ўжо знаёмыя, у яго ёсць электаральная база.

«НН: Дык трэба зноў адзіны?

ДД: Трэба адзінства ўнутры ўсіх апазіцыйных сілаў. Пэўная ўнутраная кансалідацыя. Мінімальнае супольнае бачанне сваіх планаў і стратэгіі. Без гэтага нам не дасягнуць перамогі. Цяпер усе гадаюць, ці падтрымае Расія іншага кандыдата. Здаецца, у расійскім кіраўніцтве зразумелі, што ім патрэбная іншая кіроўная эліта ў Беларусі. Але для гэтага трэба час. Думаю, што на гэтых выбарах такая тактыка нічога не дасць. Аднак калі яна працягнецца, у чым я моцна сумняюся, то вынік можа быць.

«НН»: Дык а жадання вярнуцца ў палітыку няма?

ДД: Паглядзім. Пакуль на мне вісіць магістратура. Магчымасці свайго вяртання ў Беларусь, вядома, не адкідваю.

Падзяліцца навіной: 
Гутарыў Зміцер Панкавец

←Менеджер минской турфирмы обманула 24 туриста на $20 тыс.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика