Нацыянальны фінал World Cyber Games 2010 пройдзе 7 і 8 жніўня

Источник материала:  
05.08.2010 09:49 — Новости Общества
Нацыянальны фінал World Cyber Games 2010 года пройдзе ў Мінску, у гандлёвым цэнтры «Сталіца», 7 і 8 жніўня.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 4 жніўня Дзяніс Богуш, кіраўнік партала SNG.by, арганізатара адборачных гульняў, паводле вынікаў спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная Беларусі, якая прадставіць краіну на Grand Final WCG 2010 у Лос-Анджэлесе 30 верасня — 4 кастрычніка. У складзе нацыянальнай каманды павінна быць шэсць геймераў.

Паводле слоў Богуша, Беларусь у пяты раз удзельнічае ў World Cyber Games, якія сёлета праводзяцца ў дзесяты раз. Адборачныя гульні праводзяцца ў тры этапы. Першы — анлайн-турніры. Паводле іх вынікаў у нацыянальны фінал трапілі тры каманды. Яшчэ пяць сталі пераможцамі нацыянальнага паўфіналу. Ён праводзіўся ў Мінску, у ДК МТЗ, 31 ліпеня і 1 жніўня. Усе ўдзельнікі выступалі ў дысцыпліне Counter-Strike 1.6. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 119 каманд. Пераможцамі ў дысцыпліне FIFA 2010 з 45 удзельнікаў сталі восем гульцоў. Трэці этап — нацыянальны фінал.

Усе спаборніцтвы праводзяцца на ліцэнзійным праграмным забеспячэнні ад кампаніі OZ.by. Узрост актыўных беларускіх геймераў — ад 16 да 25 гадоў.

У Grand Final WCG 2010 у Лос-Анджэлесе возьмуць удзел каманды з 78 краін. Зараз Беларусь у сусветным рэйтынгу WCG займае 48-е месца.

Нацыянальны фінал будуць суправаджаць некалькі шоу. Адно з іх — конкурс «Міс WCG 2010». На гэтае званне пасля адборачных тураў прэтэндуюць чатыры дзяўчыны.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Дзяніс Дзянісаў: Наўрад ці прыеду на Плошчу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика