Самы высокі бал у абітурыенткі БДУ Валянціны Хаванскай

Источник материала:  
Самы высокі бал у абітурыенткі БДУ Валянціны ХаванскайПадведзены першыя вынікі ўступнай кампаніі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.




Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу БДУ, сёлета на першы курс запланавана прыняць 2.101 студэнта бюджэтнай формы навучання. У конкурсе на гэтыя месцы ўдзельнічаюць 3.773 абітурыенты. Без уступных экзаменаў у ВНУ залічваецца 141 (3,7%) чалавек, уключаючы 133 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і восем прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой. З агульнай колькасці абітурыентаў бюджэтнай формы навучання 510 (13,5%) маюць медалі або дыпломы каледжаў з адзнакай, 1.452 (38,5%) — выпускнікі ліцэяў і гімназій.

Акрамя таго, сёлета сярод абітурыентаў бюджэтнай формы навучання 12% выпускнікоў сельскіх школ (446 чалавек) — гэта найбольшы працэнт за апошнія пяць гадоў.

Самыя высокія прахадныя балы на факультэтах прыродазнаўча-навуковага профілю зафіксаваны па спецыяльнасцях: "камп'ютэрная бяспека" — 340 (у 2009 годзе — 358); "актуарная інфарматыка" — 338 (355); інфарматыка — 326 (320); эканамічная кібернетыка — 318 (341).

На сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцях балы размеркаваліся наступным чынам: "міжнароднае права" — 369 (349); "сусветная эканоміка" — 360 (357); "фінансы і крэдыт" — 358 (341); "міжнародныя адносіны" — 353 (343); "менеджмент" (кірунак — "менеджмент у сферы міжнароднага турызму") — 350 (354); "лінгвакраіназнаўства" — 348 (344); "менеджмент" — 344 (334); "эканоміка" — 342 (343).

Сярод удзельнікаў конкурсу 35% маюць сумарны бал вышэй за 300. Сярод іх уладальніца самага высокага бала — 388 — залатая медалістка ліцэя Баранавіч Брэсцкай вобласці Валянціна Хаванская, якая паступіла на спецыяльнасць "мытная справа".

Па стане на 28 ліпеня на дзённую бюджэтную форму навучання ў БДУ залічана 52% абітурыентаў. Залічэнне на гэтую форму навучання завершыцца 1 жніўня.
Крынiца: Народная Воля
←У Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика