У Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1
28.07.2010
—
Новости Общества

Паводле яго слоў, асноўная мэта кадэцкага вучылішча — інтэлектуальнае, культурнае, фізічнае і маральнае развіццё дзяцей, выхаванне патрыятызму, а таксама рэалізацыя дзяржаўных стандартаў у галіне агульнай сярэдняй адукацыі.
Кадэцкае вучылішча, адзначыў Шчэрба, будзе працаваць у рэжыме кругласутачнага знаходжання: у першай палове дня — вучэбныя заняткі; другая будзе прысвечана "выхаваўчаму моманту і спецыяльным заняткам".
Пакуль у вучылішча плануецца прымаць толькі юнакоў, хоць затым сітуацыя можа змяніцца.
"У адрозненне ад Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча кадэцкае вучылішча № 1 падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі, а не Міністэрству абароны, — адзначыла начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі гарвыканкама Таццяна Харужая. — Кадэцкае вучылішча будзе арыентаваць маладых людзей не толькі на ваенную службу, але і на службу ў праваахоўных органах, МНС".
Харужая патлумачыла, што навучанне будзе праходзіць з восьмага па адзінаццаты класы. "Сёлета мы плануем набраць у сталічнае кадэцкае вучылішча 150 чалавек і стварыць з іх па тры восьмыя і дзевятыя класы, аднак налета набор будзе меншы", — паведаміла начальнік аддзела.
Пастаяннымі куратарамі кадэцкага вучылішча выступяць прадстаўнікі Акадэміі МУС, прычым некаторыя з іх зоймуць выкладчыцкія пасады. У педагагічны склад установы ўвойдуць таксама грамадзянскія асобы.
Згодна з указам прэзідэнта "Аб кадэцкіх вучылішчах", падобныя ўстановы павінны адкрыцца ва ўсіх абласцях краіны. Паводле інфармацыі Шчэрбы, аналагічнае вучылішча адкрыта ў Слуцку (Мінская вобласць).
Крынiца: Народная Воля