Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі ўскладніцца ў другой палове лета

Источник материала:  
23.07.2010 06:56 — Новости Общества
Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі ў другой палове лета, хутчэй за ўсё, ускладніцца,

лічыць спецыяліст аддзела па ўзнаўленні, ахове, абароне лесу, навуцы і надзвычайных сітуацыях упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Павел Дземянцей. Пра гэта ён заявіў 22 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У другой палове лета можна прагназаваць павелічэнне ачагоў узгарання, выкліканых гарачым надвор’ем і, як вынік, больш частым наведваннем лясоў грамадзянамі падчас адпачынкаў. Таксама ў гэты час часцей наведваюцца лясы для збору ягад і грыбоў», — сказаў ён.

Паводле слоў Дземянцея,

гарачае надвор’е высушыць глебу, што можа выклікаць узгаранне тарфянікаў.

«У Беларусі шмат асушаных тэрыторый, таму ачагі ўзгарання тэарэтычна могуць узнікнуць вакол большасці гарадоў Беларусі», — сказаў Дземянцей. Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В поисках утраченного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика