Праз невысносную спёку ДАІ рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад паездак
З улікам прагназаванага метэаролагамі ўзмацнення гарачыні да +35—37 градусаў упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі рэкамендуе кіроўцам пры магчымасці адмовіцца ад паездак. Настойліва прапануецца таксама кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку. У выпадку недамагання або перагрэву — спыніцца ў цені і не працягваць руху, пакуль не стане лепш.
ДАІ папярэджвае, што ў гарачае надвор"е кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з"яўляецца галавакружэнне, вяласць, санлівасць. Усё гэта ўплывае на бяспеку дарожнага руху.
У выхадныя нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ будуць кантраляваць бяспеку дарожнага руху на дарогах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян з максімальным выкарыстаннем усіх тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў для арганізацыі бяспекі дарожнага руху.
Асабліва ўвага будзе надавацца выкананню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, наяўнасці права кіравання, фізічнаму стану кіроўцаў, выкарыстанню рэменя бяспекі.