пашыраны пералік падстаў, якія прадугледжваюць адмову ў атрыманні грамадзянства

Источник материала:  
22.07.2010 09:26 — Новости Общества

У Беларусі пашыраны пералік падстаў, якія прадугледжваюць адмову ў атрыманні грамадзянства. Гэта вызначаецца законам «Аб прававым становішчы замежных грамадзяне і асоб без грамадзянства», які набыў моц 21 ліпеня, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Валерый Шунтаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён адзначыў, што раней адмова ў разглядзе дакументаў на атрыманне беларускага грамадзянства прымалася, калі іншаземец учыніў цяжкае злачынства.

«Цяпер, згодна з новым заканадаўствам, адмова будзе прымацца ў выпадку ўчынення замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства любога крымінальнага злачынства, а таксама парушэння адміністрацыйнага заканадаўства тры і больш разы», — сказаў Шунтаў.

Закон удакладняе патрабаванні эканамічнага характару да іншаземца, які хадайнічае ў атрыманні беларускага грамадзянства. У прыватнасці, ён павінен не проста мець сродкі да існавання, але і атрымліваць штомесячны даход у суме не меншай, чым бюджэт пражытачнага мінімуму.

Шунтаў таксама паведаміў, што новы закон прадугледжвае магчымасць выхаду з беларускага грамадзянства непаўналетняга, нават калі ў яго бацькоў яно захаваецца.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←К уборочной компании подключились железнодорожники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика