Лукашэнка едзе ў Заходнюю Беларусь

Источник материала:  
22.07.2010 09:27 — Новости Общества
У канцы гэтага тыдня Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочую паездку па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а на наступным тыдні праінспектуе іншыя рэгіёны краіны.

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, падрыхтаваным пасля даклада яму 21 ліпеня губернатараў Віцебскай і Гродзенскай абласцей аб ходзе ўборачнай кампаніі.

На сёння ў гэтых рэгіёнах убрана прыкладна па 6% плошчаў збожжавых, заканчваецца ўборка азімага рапсу (убрана ўжо больш за 75%). Як праінфармавалі прэзідэнта Аляксандр Косінец і Сямён Шапіра, у найбліжэйшыя дзень-два вобласці выйдуць на масавую ўборку збожжавых з тэмпам каля 5% штодзённа.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я прэзідэнт звярнуў увагу губернатараў на неабходнасць нарошчвання тэмпаў уборкі, яе якасць, мінімізацыю страт ураджаю. Ён таксама запатрабаваў своечасова і рацыянальна правесці ўборку саломы, выкарыстоўваць яе як арганічнае угнаенне, а таксама забяспечыць пасеў азімага рапсу ў аптымальныя тэрміны.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←пашыраны пералік падстаў, якія прадугледжваюць адмову ў атрыманні грамадзянства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика