Жудасная знаходка ў аэрапорце

Источник материала:  

У аэрапорце сталіцы Арканзаса Літл-Рок знайшлі кантэйнер, у якім знаходзілася каля 60 чалавечых галоў. Службоўцы аэрапорта звярнулі ўвагу на кантэйнер з-за адсутнасці на ім патрэбных налепак для перасылання.

Супрацоўнікі службы бяспекі аэрапорта і следчыя органы павінны будуць высветліць, ці з'яўляўся груз чалавечых галоў нелегальным, ці яго транспартаванне адбывалася ў рамках замовы матэрыялаў для медыцынскага даследавання. Па словах мясцовага каранера, у Арканзасе неаднаразова фіксаваліся выпадкі ценявога гандлю часткамі чалавечых целаў. У той жа час, па заяве прадстаўнікоў тэхаскай кампаніі Medtronіc, якой прызначаўся груз, перасыланне падобных грузаў з'яўляецца звычайнай практыкай.

←ОАО "Александрийское" научит, как зарабатывать 500 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика