Выкладчыкі "ацэньвалі" экзамен у $60
19.06.2010 09:27
—
Новости Общества
У Мінску затрыманыя двое выкладчыкаў адной кафедры аднаго са сталічных універсітэтаў.
Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, у дачыненні да гэтых падазроных заведзена дзве крымінальны справы па артыкуле 430 ч.1 КК — атрыманне хабару. Адзін з выкладчыкаў быў затрыманы з доказамі віны пры атрыманні хабару ў 2100 долараў ЗША. Гэтымі грашыма яго "ўзнагародзілі" студэнты за станоўчае вырашэнне пытання аб здачы экзамену. Другога выкладчыка той жа кафедры таксама затрымалі з доказамі віны — з "ганарарам" ад удзячных студэнтаў у 420 долараў. Паводле папярэдніх звестак, у падазроных была свая "такса" за здачу аднаго экзамену, якая складала 60 долараў ЗША.