Карысная пякучка

Источник материала:  

Яе стараюцца абыходзіць бокам — каб не апякла. А траўнікі раяць, наадварот, не толькі не пазбягаць "пякучкі", але і збіраць яе, бо яшчэ спакон веку крапівой хвасталі цела пры мышачных і сустаўных болях, а таксама гатавалі з яе ўсялякія зёлкі.

Крапіва — маленькі, але натуральны фармацэўтычны склад. Яна ўтрымлівае арганічныя кіслоты, вітаміны В 1 і В 2, С, Е, К і РР, флаваноіды, крэмніевая і мурашыная кіслоты, хларафіл і мноства мікраэлементаў. Дзякуючы ім зёлкі з крапівы аказваюць не толькі агульнаўмацавальнае дзеянне, але і гаючае, чым карыстаюцца многія фармзаводы, вырабляючы з гэтай расліны медыкаменты. Іх прызначаюць тым, хто пакутуе ад крывацёкаў; тым, у каго ёсць раны, якія доўга не загойваюцца, язвы, ацёкі; а таксама тым, хто вельмі раздражняльны і скардзіцца на бяссонніцу.

Карысная пякучкаБольш за ўсё карысных рэчываў у крапіве назапашваецца ў перыяд яе цвіцення, тады лепш за ўсё яе і збіраць. Збірайце лісце крапівы — там уся "гаючая сіла". Аднак калі магчымасці часта хадзіць па крапіву няма, можна іх і нарыхтаваць. Для гэтага высушыце "здабычу" дома, але не на сонцы (разбураецца хларафіл, страчваецца частка вітамінаў), а ў цені, у цёплым памяшканні, якое прадзімаецца. Калі цэнтральная жылка ліста становіцца крохкай, сыравіна гатова — час спыняць сушку. Такія зёлкі прыдатныя да ўжывання 2 гады.

Народныя рэцэпты

Настой — ад крывацёкаў, нерваў і ацёкаў. Валодае некалькімі ўласцівасцямі. Па-першае, гэта кроваспыняльны сродак (дзякуючы вітаміну К) — ён эфектыўны пры гемараідальных, кішэчных і лёгачных крывацёках. Акрамя таго, крапіва яшчэ і паляпшае кроватварэнне (дзякуючы вялікаму ўтрыманню жалеза), з-за чаго яна карысная пры жалезадэфіцытнай анеміі. Па-другое, настой аказвае заспакаяльны эфект (дзякуючы вітамінам групы В), яго рэкамендуюць пры нервовым расстройстве, раздражняльнасці і бяссонніцы. І па-трэцяе, яго прымяняюць як мачагоннае пры ацёках. Для прыгатавання настою вазьміце 2 ст. лыжкі свежага лісця, заліце 400 мл кіпеню, настойвайце 2 гадзіны, працадзіце. Прымайце па 1/2 шклянкі ў дзень за 30 хвілін да яды.

Сок — ад ран, вугроў і язвы. Свежы сок крапівы гоіць раны і язвы. Адціснуць яго можна пры дапамозе мясарубкі або сокавыціскалкі (перад гэтым лісце трэба старанна прамыць). Пры гастрыце і язве прымайце па 1 ч. лыжцы соку 3-4 разы на дзень за 30 хвілін да яды, развёўшы яго ў палове шклянкі гатаванай вады. Сурвэткі, змочаныя ў соку, дапамагаюць залячыць прэласці, вугры і раны на скуры. Для гэтага іх трэба прыкладваць да пашкоджаных месцаў і прыклейваць пластырам, мяняць 2-3 разы на дзень, да загойвання. Пры вуграх паралельна трэба прымаць настой крапівы ўнутр. Як агульнаўмацавальны сродак лепш за ўсё піць менавіта сок, пры гэтым яго трэба разводзіць: 1 ст. лыжку на шклянку гатаванай вады.

Адвар — ад аблысення. Мыццё галавы адварам крапівы дапамагае пры себарэі і ачаговай лысасці. Вазьміце 100 г лісця, кіпяціце 30 хвілін у 1 л воцату, які папярэдне развядзіце з вадой у суадносінах 1:1. Мыце галаву вечарам перад сном, без шампуню, праз дзень, курс 3-4 тыдні, потым перапынак на 1-2 тыдні і зноў паўтарыце курс.

Свежыя крапіўныя венікі — ад рэўматызму, ламоты. Пры дакрананні крапівы да цела пякучыя валаскі расліны раняць скуру. У ранку з унутранай поласці валаска выцякае вадкасць, якая ўтрымлівае мурашыную кіслату. Яна і раздражняе скуру, выклікаючы моцнае смыленне. Пры рэўматызме варта кожны дзень на працягу 1-3 хвілін "біць" сябе свежай крапівой або пасыпаць парашком з яе хворыя месцы.

Каму нельга? Прэпараты з крапівы не падыходзяць для лячэння жанчынам з гінекалагічнымі крывацёкамі, паліпамі і іншымі пухліннымі захворваннямі маткі і яечнікаў, цяжарным жанчынам. Абсалютнае супрацьпаказанне — павышаная згусальнасць крыві. Асцярожнасць патрэбная і пры ўжыванні прэпаратаў крапівы людзьмі з хворымі ныркамі.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

←Не можешь — не берись

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика