Чытаць — гэта модна!

Источник материала:  

У рамках сацыякультурнага праекта "Чытаць — гэта модна!" у рознічнай кнігагандлёвай сетцы ААТ "Белкніга" пры падтрымцы выдавецтва "Харвест" стартавала серыя акцый, скіраваных на прыцягненне ўвагі чытацкай аўдыторыі да кнігі у час летніх адпачынкаў і школьных канікулаў. Пра гэта журналісту "Звязды" паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі нашай краіны.

Так, у сталічнай краме "Дом кнігі "Светач" і маладзечанскай кнігарні "Спадчына-М" праходзіць акцыя "Чамаданны настрой", падчас якой пакупніку пры набыцці двух мастацкіх выданняў трэцяя кніга ўручаецца ў падарунак.

У сталічных крамах "Кніжная скарбонка" і "Кнігарня пісьменніка" ў рамках акцыі "На канікулы з падарункам" бацькам пры набыцці дзвюх дзіцячых кніг будзе ўручацца бясплатна трэцяя кніга, таксама разлічаная на дзіцячую аўдыторыю.

У крамах "Кнігачэй" і кнігарні " Эўрыка" (Мінск), а таксама ў жодзінскім "Кніжным свеце" ў ходзе акцыі "Усё па 8000 рублёў" увазе пакупнікоў будзе прапанаваны шырокі асартымент мастацкіх выданняў. Акцыя будзе доўжыцца да 15 жніўня, дадалі ў міністэрстве.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Не можешь — не берись

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика