Адчуць сабе сапраўдным партызанам
У віцебскім парку, які атрымаў афіцыйную назву Парк партызанскай славы, зусім
хутка можна будзе ўбачыць на свае вочы адноўленыя экспазіцыі пад адкрытым небам
"Партызанская зямлянка" і "Рэйкавая вайна" і ўбачыць новыя — акопы для абароны
і сапраўдны партызанскі аэрадром. Усё гэта размяшчаецца непадалёк ад віцебскага
музея памяці легендарнага партызанскага камандзіра Міная Шмырова і подзвігу ўдзельнікаў
партызанскага руху. Дарэчы, сярод іншых экспанатаў у музеі ўпершыню плануецца
паказаць рукапіс бацькі Міная, як называлі яго з павагай браты па зброі, у якой
ён расказаў пра прыём у Сталіна. Адкрыццё парка будзе зроблена падчас спецыяльнага
тэатралізаванага прадстаўлення.
А на галоўную плошчу Віцебска — плошчу Перамогі — нядаўна прызямляліся верталёты. Для вечнай стаянкі. Такім чынам тут папоўнілася калекцыя экспанатаў ваеннай тэхнікі, якую адкрылі напярэдадні святкавання Дня Перамогі.
Верталёты, перададзеныя ваеннымі, вядома, даставілі па зямлі. Неўзабаве тут з'явіцца і самалёт, і сучасныя бронетранспарцёры.
Таксама цяпер непадалёк ад алеі пасля агляду танка, самаходкі, гармат ваенных часоў можна паспытаць смачную грэцкую салдацкую кашу. Кошт порцыі ўсяго 2 тысячы рублёў. За кашай, прыгатаванай па салдацкім рэцэпце, часта выстройваюцца чэргі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.