РОЗГАЛАС

Источник материала:  
З 17 чэрвеня пачынаецца рух аўтобусаў па маршруце Мінск — Калінінград

З 17 чэрвеня пачынаецца рух аўтобусаў умяшчальнасцю 40 пасажырскіх месцаў па маршруце Мінск — Калінінград праз Вільнюс, Марыямполе, Гусеў, Чарняхоўск. Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", з Мінска аўтобусы будуць адпраўляцца ў рэйс ад аўтавакзала "Усходні" ў 5.40, ад дыспетчарскай станцыі "Дружная" ў 6.00 па панядзелках, чацвяргах і суботах, з Калінінграда ў беларускую сталіцу — у 13.30 па аўторках, пятніцах і нядзелях.

Андрэй ПЯТРОЎ, <І>"Мінск—Навіны".

<І>"Мінск—Навіны". Мінчане ўсё больш грошай адпраўляюць на банкаўскія ўклады

У першым квартале 2010 года штомесячныя грашовыя расходы сталічных сем'яў у сярэднім склалі 2 мільёны 38 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні горада са спасылкай на звесткі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак. У сярэднім на пакупку прадуктаў харчавання, аплату тавараў і паслуг мінская сям'я штомесяц траціла 1 мільён 659 тысяч рублёў. У прыватнасці, доля расходаў на харчаванне склала 38,3 працэнта, набыццё нехарчовых тавараў — 32,3 працэнта, аплату паслуг — 27,2 працэнта. Астатнія грошы накіроўваліся на ўклады і зберажэнні, аплату падаткаў і ўзносаў, асабістую падсобную гаспадарку і іншыя расходы. У статупраўленні адзначылі, што ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам значных змяненняў у структуры грашовых расходаў мінчан у першым квартале 2010-га не адбылося. Найбольш значна змянілася толькі доля сродкаў, якія накіроўваюцца на банкаўскія ўклады і зберажэнні. Яна склала 9,5 працэнта, павялічыўшыся на 3,7 працэнтнага пункта.

Алег ПАХОЛКІН, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны". "Кірмаш" паваліўся

РОЗГАЛАСНекаторыя нязручнасці давядзецца перажыць стаўбцоўскім гандлярам і наведвальнікам гандлёвага цэнтра "Кірмаш". У будынку, што узводзіўся дзесьці ў пачатку мінулага стагоддзя ці то ад старасці, ці ад недагляду завалілася частка фасаднай сцяны. Абрушэнне адбылося ўначы, таму, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

←Органы погранслужбы Беларуси приступили к работе с новой базой данных документов, предъявляемых при пересечении границы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика