Лукашэнку не задавальняе, што беларускі інтэрнэт ідзе праз Маскву
27.05.2010
—
Новости Общества
![Лукашэнку не задавальняе, што беларускі інтэрнэт ідзе праз Маскву](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1275024851811123.jpg)
Паводле ўказу Лукашэнкі № 60, да 1 ліпеня 2010 году ўсе беларускія пастаўшчыкі паслуг электроннай пошты мусяць адпаведна з новаўведзеным парадкам зарэгістраваць паштовыя скрыні. Суб’екты гаспадараньня, якія аказваюць інтэрнэт-паслугі ў Беларусі альбо выкарыстоўваюць рэсурсы ў байнэце, мусяць зарэгістраваць інфармацыйныя сыстэмы і рэсурсы, а іх тэхнічныя сродкі павінны знаходзіцца ў Беларусі.
Сытуацыя выклікала занепакоенасьць у інтэрнэт-прасторы. Адны кажуць пра непрыхаваны наступ чыноўнікаў на свабоду слова ў сеціве, другія — пра тое, што неўпарадкаваныя новаўвядзеньні прывядуць да эканамічных стратаў у інтэрнэт-бізнэсе. Вось меркаваньне Антона Кулакова, кіраўніка аддзелу продажаў ААТ «Актыўныя тэхналёгіі»:
«Зразумела, што ўсе ня сыдуць з байнэту, бо юрыдычныя арганізацыі абавязаны разьмяшчацца на тэрыторыі Беларусі. У цяперашняй сытуацыі тры выйсьці: альбо сайты будуць зачыняцца, альбо людзі будуць пераафармляць іх на фізычных асобаў і разьмяшчаць у нерэзыдэнтаў Беларусі, альбо разьмяшчаць у Беларусі і пераплочваць за рэгістрацыю і ўсё астатняе.
Але ўва ўсіх гэтых сытуацыях хостынг-правайдэрам лягчэй ня стане».