СМІ Беларусі працуюць на кансалідацыю грамадства

Источник материала:  

СМІ Беларусі працуюць на кансалідацыю грамадства, што прадэманстравала XІV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі". Такую думку выказала журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, падводзячы вынік рабоце выстаўкі, перадае БЕЛТА.

Сёння СМІ могуць і павінны адпавядаць высокім патрабаванням гледачоў, чытачоў, слухачоў і канкурыраваць у любым фармаце, развіваць новыя тэхналогіі. Перад прэсай стаіць шмат задач, вялікія планы на будучае, а таму выстаўка стала не толькі аглядам дасягненняў, але і пляцоўкай для прафесійных кантактаў, якія будуць садзейнічаць далейшаму прафесійнаму росту СМІ.

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" прайшла ў Мінску 14-ы раз. Медыясупольнасці 10 краін яшчэ раз пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці агульнай інфармацыйнай прасторы, адзначыла Лілія Ананіч. Яна падкрэсліла, што інфармацыйная прастора Беларусі прывабная для замежных СМІ.

←Фотовыставка "Беларусь в годы Великой Отечественной войны" открылась в Бельцах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика