На прызы газеты ЗВЯЗДА — за 100 дзён да Юнацкай Алімпіяды

Источник материала:  

На прызы газеты ЗВЯЗДА — за 100 дзён да Юнацкай АлімпіядыАлімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы на прызы газеты "Звязда" прайшлі 5-6 мая ў Брэсце. Турнір стаў апошнім этапам адбору для фарміравання каманды на кваліфікацыйныя спаборніцтвы першых Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Маскве 21—23 мая гэтага года. У расійскай сталіцы будуць разыграныя імянныя ліцэнзіі ў Сінгапур на Алімпіяду, якая мае адбыцца ў жніўні. Дык вось 6 мая, у другі дзень правядзення рэспубліканскіх Алімпійскіх дзён, заставалася роўна 100 дзён да пачатку першых Юнацкіх Алімпійскіх гульняў. Гэты факт надаваў яшчэ большай бадзёрасці і рашучасці ўдзельнікам.

Спаборніцтвы прайшлі на дзвюх пляцоўках горада над Бугам — стадыёне спарткомплексу "Брэсцкі" і стадыёне "Лакаматыў". Юнакі і дзяўчаты з усёй краіны спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, скачках ў вышыню і даўжыню, кіданні молата, кап'я і дыска. Два дні падрастаючая змена лёгкай атлетыкі паказвала свае здольнасці і напрацоўкі пад кіраўніцтвам спрактыкаваных трэнераў.

Спецыяльнымі прызамі газеты "Звязда" адзначаны лепшы спартсмен і лепшая спартсменка спаборніцтваў. Імі сталі Іван Выгоўскі і Алена Навагродская. 15-гадовы Іван Выгоўскі — навучэнец Мінскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Яго спартыўная кар'ера развіваецца даволі хутка. Іван прафесійна займаецца лёгкай атлетыкай усяго два гады, а на дыстанцыі 1000 метраў абышоў усіх сваіх аднагодкаў і паказаў даволі дастойны вынік. Іван — хлопец надзвычай сціплы, сказаў, што вырас у сям'і, дзе спортам займаюцца толькі для падтрымання формы і шануюць здаровы лад жыцця. Вось у яго і ёсць магчымасць распачаць спартыўную славу сям'і.

Алена Навагродская хутка збіраецца справіць 17-годдзе. У кіданні молата яна паказала найлепшы вынік, нават устанавіла рэкорд для сваёй узроставай катэгорыі, і вельмі спадзяецца добра сябе паказаць у Маскве. Дзяўчына займаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Гродне.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Фотовыставка "Беларусь в годы Великой Отечественной войны" открылась в Бельцах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика