Сустрэча добрых сяброў

Источник материала:  
Беларусы Масквы адзначылі 10-я ўгодкі сваёй суполкі
Урачысты вечар з нагоды юбілею беларускай рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" прайшоў у Маскоўскім доме нацыянальнасцяў. Вітаючы ўдзельнікаў свята, старшыня рады аўтаноміі Сяргей Кандыбовіч падкрэсліў, што галоўны кірунак дзейнасці арганізацыі – умацаванне дружбы паміж народамі. Гэтым прынцыпам ён заклікаў кіравацца і тых, хто сабраўся ў зале, каб правесці сапраўдную сустрэчу сяброў.
На ўрачыстасць прыйшлі тыя, хто стаяў ля вытокаў суполкі, а таксама яе актывісты, прадстаўнікі іншых дыяспар, федэральных і маскоўскіх органаў улады. Усе яны дзяліліся ўспамінамі, згадвалі пра самыя цікавыя імпрэзы па пашырэнні беларускай культуры, традыцый, праведзеныя за мінулыя 10 гадоў. А гаварыць было пра што: прайшлі дзесяткі выстаў, фэстаў, канцэртаў, дні беларускай паэзіі... Удзельнікі вечара ўшанавалі і памяць аднаго з самых актыўных стваральнікаў аўтаноміі, яе першага кіраўніка Мікалая Шлягу, якога не стала ў 2005 годзе.
За ўспамінамі быў канцэрт. На сцэне хораша выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці, створаныя пры “Беларусах Масквы”: этнаграфічны ансамбль "Кірмаш", дзіцячы фальклорны гурт "Дубравушка". А ў канцы вечара ўсіх частавалі стравамі беларускай нацыянальнай кухні.
Цяпер у Маскве пражыва-юць предстаўнікі больш чым 150 нацый і народнасцяў. Беларуская дыяспара з'яўляецца адной з самых шматлікіх, яна налічае звыш 50 тысяч чалавек.

Яўген Піменаў

←Что подорожает к лету?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика