За І квартал ВУП вырас на 4 працэнты
15.04.2010
—
Новости Общества
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, ВУП у першым квартале склаў у бягучых цэнах 31 трыльён 947,2 мільярда.
У першым квартале мінулага года ў параўнанні з першым кварталам 2008 года рост ВУП складаў 1,1 працэнта. Сёлета ў студзені—сакавіку аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі павялічыўся на 5,9 працэнта, аб'ём выпуску спажывецкіх тавараў — на 9,3 працэнта, у тым ліку харчовых — на 11,1, нехарчовых — на 7,7 працэнта, аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці вырас на 5,3 працэнта.
Ігар ГРЫШЫН.