Прызы — найбольш адданым падпісчыкам
15.04.2010
—
Новости Общества
Учора у сценах рэдакцыі газеты "Звязда" адбыўся розыгрыш прызоў сярод нашых падпісчыкаў па выніках падпіскі на 2-гі квартал і першае паўгоддзе 2010 года.
На кон было выстаўлена каля 30 каштоўных прызоў. Сваіх гаспадароў яны знайшлі
з лёгкай рукі інструктара РУП "Белсаюздрук" Наталлі Мілаванавай, нашай пастаяннай
падпісчыцы Нэлі Старосценкі, якая цяпер на заслужаным адпачынку, і прэс-афіцэра
Дэпартамента аховы МУС Юліі Аксючыц (на фота злева направа) Падрабязнасці розыгрышу
і спісы шчасліўчыкаў — у наступным нумары газеты.
Кар. "Звязды".