Галоўны попыт — на бярозавую класіку
01.04.2010
—
Новости Общества
Сёлета перапрацоўчыя арганізацыі Беларусі маюць намер нарыхтаваць каля 17 тысяч тон бярозавага соку — на трэць больш, чым летась. Нарыхтоўку бярозавіку для перапрацоўкі будуць весці 36 прадпрыемстваў па вытворчасці плодаагароднінных кансерваў, 2 лікёра-гарэлачныя завода, а таксама Мінскі завод безалкагольных напояў. Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ірына Гусева, апошнім часам айчынныя прадпрыемствы асвоілі больш за 60 найменняў прадукцыі: бярозавік з дзікарослымі ягадамі, лекавымі травамі, мёдам, сухафруктамі, настоем аўса, лімонамі, апельсінамі, мандарынамі. Найбольш папулярным застаецца бярозавы сок з цукрам.
Сяргей ГРЫБ.