У Бабруйску і Ашмянах паводка падтапіла жылыя дамы і падворкі

Источник материала:  

Як паведамілі рэдакцыі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры, крыгаход пачаўся на Прыпяці ў раёне вёскі Чэрнічы, ніжэй па цячэнні ракі, а таксама на Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сажы і Бярэзіне.

Мацней за ўсё "вялікая вада" прыбывае на рэках Віхра (прыток Сажа) і Ула (прыток Заходняй Дзвіны), дзе яе ўзровень за суткі павялічваецца на 93—116 сантыметраў. На Прыпяці каля Любанскага моста і вёскі Чэрнічы, на Ясельдзе побач з вёскай Сенін і Свіслачы каля вёскі Церабуты ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя адзнакі ўжо на 4—78 сантыметраў. На Прыпяці каля Петрыкава, на прытоку Случы побач з вёскай Ленін і на Пцічы ў вёсцы Лучыцы да небяспечных узроўняў паводкі засталося 6—8 сантыметраў.

Пасля актыўнага разліву ракі Бабруйка ў Бабруйску, ракі Любанька ў Кіраўскім раёне ў вёсцы Гута і ракі Ашмянка ў Ашмянах былі падтопленыя жылыя дамы, падворкі і гаспадарчыя пабудовы.

Гідролагі прагназуюць, што ў найбліжэйшыя дні пачнецца крыгалом на Прыпяці (на ўчастку Петрыкаў — Мазыр), Сажы (на ўчастку Крычаў — Слаўгарад), Бярэзіне.

Сяргей КУРКАЧ.

←Улица доктора Русселя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика