Кандрусевіч: «Мінская спадчына» разбурае спадчыну

Источник материала:  
24.03.2010 14:10 — Новости Общества

Кандрусевіч: «Мінская спадчына» разбурае спадчыну

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў занепакоенасць лёсам комплексу бернардынскага кляштара ў Мінску.

«Заўсёды казалі, што там будзе музей, нават запрапануюць каталіцкаму касцёлу зрабіць частку экспазіцыі. Але зусім нядаўна я даведаўся, што распрацаваная дакументацыя, каб там стварыць гатэльны комплекс».

Тадэвуш Кандрусевіч таксама паведаміў, што на свой зварот да ўладаў атрымаў адказ ад дырэктара КУП «Мінская спадчына» Паўла Шыкунца. У адказе паведамляецца, што гэтае пытанне абмеркаванае і ўзгодненае з усімі зацікаўленымі арганізацыямі на сімпозіюмах і сустрэчах. «Але нас туды ніхто ніколі не запрашаў», — паведаміў мітрапаліт.

Як падкрэсліў Тадэвуш Кандрусевіч, асаблівы непакой выклікае тое, што прадугледжаная не толькі рэстаўрацыя, але таксама рэканструкцыя кляштарнага комплексу. «Гэта самы стары будынак, які знаходзіцца ў Мінску. Іх некалькі — толькі на пальцах пералічыць. І сёння, калі ўвесь свет так моцна клапоціцца пра тое, каб захаваць спадчыну, «Мінская спадчына», якая павінна захоўваць спадчыну, яе разбурае».

←Правозащитники, устроившие пикет возле Администрации президента, отделались штрафами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика