Другi 3D-кiнатэатр адкрыецца ў Мiнску ў канцы года

Источник материала:  

Аб гэтым паведамiў генеральны дырэктар УП "Кiнавiдэапракат" Васiль Коктыш, перадае БЕЛТА.

Другая лiчбавая кiназала для паказу трохмернага кiно будзе адкрыта ў сталiчным "Салюце". Раней гэты кiнатэатр капiтальна адрамантавалi, засталося толькi прывесцi кiназалу ў адпаведнасць з патрабаваннямi лiчбавага абсталявання. "Плануецца адкрыць "Салют" у ІV квартале, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў кастрычнiку—лiстападзе", — сказаў Васiль Коктыш.

У Мiнску дзейнiчае 14 кiнатэатраў. У мiнулым годзе iх наведалi крыху больш за 3,7 млн гледачоў — на 320 тыс. больш, чым год таму. За студзень—люты гэтага года ў кiно схадзiлi 1,1 млн чалавек — на 250 тыс. больш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года.

←На абордаж!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика