ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
НАТА пачынае маштабныя вучэннi ў знак салiдарнасцi з Прыбалтыкай

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУ паветранай прасторы краiн Балтыi ў сакавiку адбудуцца першыя сёлета вучэннi НАТА. У iх возьмуць удзел ваенныя Латвii, Лiтвы, Эстонii, Польшчы, Францыi i ЗША. Мерапрыемства названа Bаltiс Rеgiоn Trаining Еvеnt ("Вучэбнае мерапрыемства ў Балтыйскiм рэгiёне") i прызначана на 17-20 сакавiка, пiша газета "Камерсант".

Падчас вучэбных аперацый будуць задзейнiчаныя ВПС Францыi (знiшчальнiкi Mirаgе 2000С), Лiтвы (L-39 Аlbаtrоs), Польшчы (F-16) i ЗША (самалёты-запраўшчыкi), тады як задача Латвii i Эстонii — наземны кантроль за паветранай прасторай. Акрамя таго, плануецца, што знiшчальнiкi зробяць пасадку ў грамадзянскiм мiжнародным аэрапорце Талiна для дазапраўкi i трэнiроўкi тэхнiчнага абслугоўвання.

У штабе аб'яднанага камандавання паветранымi сiламi НАТА растлумачылi, што манеўры з'яўляюцца "чарговымi" i носяць выключна "арганiзацыйны характар". Гэтая падзея павiнна прадэманстраваць "салiдарнасць Альянсу з уваходзячымi ў яго краiнамi Балтыйскага рэгiёна".

Адзначым, што гэтыя вучэннi стануць толькi пачаткам цэлай серыi падобных мерапрыемстваў на тэрыторыi Прыбалтыкi i шэрагу iншых краiн. Так, ужо ў пачатку красавiка ў адпаведнасцi з дагаворам, падпiсаным прэзiдэнтам Польшчы Лехам Качыньскiм, у польскiм горадзе Маронг будзе сфармiраваная амерыканская ваенная база. Там будуць размешчаны амерыканскiя зенiтныя ракеты Раtriоt, а пасля ракеты SM-3, якiя адносяцца да сiстэмы нестратэгiчнай ПРА.

Прэм'ер-мiнiстрам Украiны можа стаць Вiктар Юшчанка

Былы прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка можа стаць новым прэм'ер-мiнiстрам пасля адстаўкi Юлii Цiмашэнкi. Гэтае прызначэнне адбудзецца, калi Партыя рэгiёнаў утворыць новую каалiцыю з НУ-НС i Блокам Лiцвiна. Нагадаем, што менавiта партыя "Наша Украiна" прапаноўвае ў якасцi свайго кандыдата Вiктара Юшчанку.

Напярэдаднi экс-кiраўнiк Сакратарыята прэзiдэнта Вера Ульянчанка пацвердзiла жаданне былога прэзiдэнта кiраваць урадам. "Адной з галоўных гарантый з'яўляецца асоба лiдара будучай каалiцыi. "Наша Украiна" гатовая быць удзельнiкам дзеяздольнай партнёрскай каалiцыi, якую сфармуе Кабмiн на чале з Юшчанкам", — перадае яе словы NЕWSru.uа.

У Індыйскiм храме загiнулi 63 чалавекi: жанчын i дзяцей затапталi ў пагонi за бясплатным абедам

Пры абвальваннi варот iндуiсцкага храма ў штаце Утар-Прадэш на паўночным захадзе Iндыi загiнулi 63 чалавекi. Большасць з iх — жанчыны i дзецi.

Паводле звестак палiцыi, асноўнай прычынай гiбелi людзей стала цiсканiна, узнiклая пасля таго, як на людзей звалiлiся масiўныя вароты каля ўваходу ў храм.

Некаторыя з параненых знаходзяцца ў крытычным стане, паведамляе газета Thе Timеs оf Indiа. Усяго ў храме i вакол яго знаходзiлася каля 8 тысяч чалавек, якiя прышлi на бясплатны абед, наладжаны з нагоды рэлiгiйнага свята. Ежу, а таксама адзенне, раздаваў мясцовы святы.

Кiтай павялiчыў ваенны бюджэт да 78 млрд долараў

У 2010 годзе ваенны бюджэт Кiтая складзе 532 млрд 115 млн юаняў — каля 78 млрд долараў, паведамiў у чацвер афiцыйны прадстаўнiк сесii Усекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў Лi Чжаосiн. Гэты паказчык на 7,5 % перавышае ваенны бюджэт 2009 года. Кiтайскiя вайскоўцы сцвярджаюць, што выдаткаванне дадатковых сродкаў не ўяўляе пагрозы: грошы пойдуць выключна на абарону. Ён дадаў, што ў апошнiя гады ваенныя выдаткi Кiтая складаюць каля 1,4 % ад ВУП краiны, у той час як у ЗША яны раўняюцца 4 % ВУП, у Вялiкабрытанii i Францыi — каля 2 % ВУП.

←Оптимист с харизмой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика