Газ для аўто падаражэў

Источник материала:  

Адпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў павялічылася на 9,4 працэнта.

Паводле звестак Мінэканомікі, цяпер яна складае 1165 рублёў за 1 кубічны метр без падатку на дабаўленую вартасць. Як адзначаюць у міністэрстве, новая адпускная цана ўстаноўленая ў сувязі са змяненнем сёлета цаны куплі прыроднага газу, павелічэннем з 1 студзеня гэтага года стаўкі акцызу на прыродны паліўны кампрыміраваны газ, які выкарыстоўваецца ў якасці маторнага паліва, а таксама змяненнем агульных эканамічных умоў гаспадарання.

Ігар ГРЫШЫН.

←Оптимист с харизмой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика