У сакавiку праталiны каварныя

Источник материала:  

Змяркалася, калi мiнак з берага Дняпра ў Рагачове заўважыў пасярод ракi чалавека, якому была патрэбна дапамога. Як расказалi ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, iх спецыялiсты са складанасцямi прабралiся да месца здарэння i працягнулi грамадзянiну, якi трапiў у праталiну, але неяк трымаўся на вадзе, спецыяльную лесвiцу i выратавальны круг. 38-гадовага жыхара Светлагорскага раёна, якi скарачаў шлях i пераходзiў на другi бераг Дняпра па лёдзе, пасля таго як выцягнулi з палонкi, перадалi медыкам. Сёння мужчына пераведзены з рэанiмацыйнага аддзялення ў тэрапеўтычнае.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

←Оптимист с харизмой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика