Бландзiнка... у пральным парашку

Источник материала:  

Бландзiнка... у пральным парашкухто на што патрацiў заробленыя за навагоднiя канцэрты грошы, а спявачка Улада ўклала ўсе зберажэннi i сiлы ў стварэнне вобраза "Бландзiнкi зiмы". Менавiта так называецца новы — сёмы па лiку — клiп артысткi.

У працэсе здымак Уладу то пакрывалi з ног да галавы "снегам" (дзеля гэтага спатрэбiлася больш як 10 кiло пральнага парашку i 2 вялiзныя вентылятары), то засыпалi пялёсткамi ружаў. Ружам дзяўчына шчыра радавалася, а вось парашок выклiкаў раздражненне i самыя сапраўдныя слёзы — аднак дзеля мастацтва давялося пацярпець. Над вобразам блiндзiнкi-зiмы працавала вядомая беларуская стылiст-вiзажыст Аксана Наско. "Ідэя мне спадабалася, а з вобразам бландзiнкi-зiмы — палкай, пяшчотнай, прыгожай i недаступнай — думаю, атрымалася справiцца на 100 працэнтаў. Бо гэта не роля, якую трэба было сыграць, а сапраўдная я", — без лiшняй сцiпласцi адзначыла сама спявачка пасля здымак. Цяпер жа слова за гледачамi — з сярэдзiны лютага клiп трапiў у ратацыю беларускiх тэлеканалаў.

Культурнае асветнiцтва ад "Ляпiса Трубяцкога"

У сакавiку гурт "Ляпiс Трубяцкой" распачне сваю асветнiцкую мiсiю — дакладней, закамуфляваны пад такую гастрольны тур па Беларусi з праграмай "Культпрасвет". Акрамя ўласна 2-гадзiннага канцэрта, артысты абяцаюць таксама праводзiць лiтаратурныя чытаннi i спалучыць забаўляльнае з карысным.

У Беларусi праграма будзе прадэманстравана ўжо ў добра абкатаным варыянце — да гэтага "Культпрасвет" пачула публiка ў Расii, ва Украiне i ў Казахстане. "Гэта самая магутная i доўгая наша праграма, куды ўвайшлi песнi з трох апошнiх альбомаў, — расказвае пра будучыя гастролi Сяргей Мiхалок. — Упершыню за гiсторыю гурта мы iграем каля 30 песень — гэта паўнавартасны вялiкi канцэрт". А да музыкi дабавiцца майстэрства дэкламацыi — на выступленнях "Ляпiсаў" прагучаць вершы Янкi Купалы, Максiма Багдановiча, а таксама Восiпа Мандэльштама, Аляксандра Блока, Уладзiмiра Хлебнiкава i... самога Сяргея Мiхалка, якi пiша пад псеўданiмам Юзiка Кiлевiча. Таму асаблiва актыўна музыканты запрашаюць на гэтыя канцэрты двоечнiкаў, другагоднiкаў i iншых непаспяваючых, каб абудзiць у iх цягу да ведаў. Распачнецца тур, як плануецца, 12 сакавiка выступленнем у Гомелi; далей у графiку Вiцебск, Магiлёў, Брэст, Гродна. Акрамя таго, 4 сакавiка гурт возьме ўдзел у чарговай "Рок-каранацыi", што адбудзецца сёлета ў адным са сталiчных клубаў.

"Experty.by": шок — гэта па-нашаму

Нядаўна ў мiнску адбылася другая па лiку штогадовая цырымонiя ўручэння музычных узнагародаў "Experty.by". На ёй былi названыя лепшыя беларускiя альбомы 2009 года па версii як 4 пастаянных аўтараў аднайменнага партала, так i вядучых айчынных i замежных музычных крытыкаў, а таксама iнтэрнэт-карыстальнiкаў.

Штатныя i пазаштатныя эксперты сайта Experty.by цягам году праслухалi, разгледзелi i ацанiлi — кожны па-свойму — 60 альбомаў, якiя былi выдадзеныя летась беларускiмi артыстамi розных жанраў. "Можа, было малавата альбомаў ад "старой гвардыi" беларускага рока, але ў цэлым год атрымаўся насычаным, асаблiва ў сэнсе дэбютаў. Адразу некалькi дэбютных пласцiнак увайшлi ў лiк лепшых запiсаў года", — адзначыў кiраўнiк праекта Змiцер Безкаравайны. Яшчэ адной асаблiвасцю года стала практычна адсутнасць фолк-запiсаў — i, як вынiк, знiкненне аднайменнай намiнацыi. Затое дабавiлiся дзве новыя: "Лепшы беларускамоўны альбом" (трэба ўсё ж памятаць, у якой краiне жывём i якую асаблiвую моўна-музычную сiтуацыю маем) i "Прыз народных экспертаў" — наведнiкаў сайта.

Прыз за лепшы поп-альбом быў прысуджаны гурту "Atlantica", якi паабяцаў працягваць свае беларускамоўныя эксперыменты, за лепшы беларускамоўны альбом — ужо неiснуючаму магiлёўскаму гурту "Глюкi" (у якога, зрэшты, ёсць спадчыннiк "Акута"). Народныя эксперты адзначылi гурт "СherryVata", эксперты замежныя, у лiк якiх уваходзiў, напрыклад, вядомы расiйскi крытык Арцемiй Троiцкi, лепшым альбомам назвалi iнструментальны запiс "PortMone". А абсалютнымi лiдарамi па колькасцi сабраных узнагародаў сталi трое маладых хлапцоў з англамоўнага "The Toobes" — iм дасталiся прызы i за лепшы дэбют, i за лепшы рок-альбом, i за лепшы альбом увогуле. Праўда, тут арганiзатараў чакала неспадзяванка — падчас цырымонii, якая iшла на беларускай мове, высветлiлася, што галоўныя дыпламанты беларускай... не разумеюць. Аднаму з крытыкаў давялося нават "перакладаць" iх думкi для прысутных. А што зробiш — такая яна ў нас, моўна-музычная сiтуацыя...

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Лера i Цютчаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика