І раптам пачуўся гук...
Фiтатэрапiя пры метэарызме
Змяшайце плады фенхелю (10 грамаў), анiсу (10), кмену (20), лiсце мяты пярцовай (20). Вазьмiце 2 ч. лыжкi збору на 200 мл кiпеню. Выпiць за некалькi прыёмаў.
1 ст. лыжку кмену, 4 ст. лыжкi кораня валяр'яну, 6 ст. лыжак кветак рамонку змяшаць. 1 ст. лыжку сумесi заварыце шклянкай кiпеню, настойвайце 3-4 гадзiны ў закрытай пасудзiне, працадзiце. Прымайце па 1 шклянцы ранiцай i вечарам.
1 ст. лыжку сухiх кветак рамонку аптэчнага залiце 200 мл кiпеню, кiпяцiце 5 хвiлiн, настойвайце 4 гадзiны, працадзiце. Прымайце па 2 ст. лыжкi 4 разы ў дзень да яды.
2 ст. лыжкi чарнiц i 3 ст. лыжкi ягад чаромхi змяшайце, залiце 10 ст. лыжкамi вады, давядзiце да кiпення, трымайце на малым агнi хвiлiн 10. Прымайце па 1/4 шклянкi 2 разы на дзень.
1 ст. лыжку здробненага насення кропу залiце 1,5 шклянкi кiпеню. Настойвайце ў закрытай пасудзiне не менш як 2—3 гадзiны, старанна працадзiце. Пiце па 1/2 шклянкi 3 разы на дзень за некалькi гадзiн да яды.
Нiхто не сумняваецца ў тым, што хварэць нядобра. Але калi хвароба прыводзiць акрамя недамагання да канфузаў, непрыемна ўдвая. Недалiкатныя гукi, якiя iдуць з прамой кiшкi, — наступства працэсу, якi ў медыцыне абазначаецца словам "метэарызм".
Метэарызм — збiранне ў кiшэчнiку вялiкай колькасцi газаў у вынiку iх павышанага ўтварэння або парушэння вывядзення. Пры гэтым назiраецца ўздуцце жывата i буркатанне ў iм. Метэарызм нярэдка суправаджаецца прыступамi болю (газавая колiка), якi сцiхае пасля выхаду газаў; млоснасцю, адрыжкай, непрыемным прысмакам у роце, знiжэннем апетыту. У асобных выпадках, асаблiва ў маладых людзей, метэарызм можа стаць прычынай неўрозу. Часам ён выклiкае перабоi ў рабоце сэрца, пачашчанае сэрцабiцце, болi ў мышцах, парушэнне сну.
Асаблiва распаўсюджаны метэарызм у дзяцей i людзей пажылога ўзросту.
Газаўтварэнне ўзмацняецца, калi чалавек ужывае вялiкую колькасць вугляводаў, асаблiва грубай раслiннай клятчаткi. Прычынай метэарызму могуць быць таксама газаваныя напоi; прадукты, якiя выклiкаюць брадзiльныя працэсы (чорны хлеб, разынкi, баранiна, пiва, квас); малочныя прадукты, калi ёсць непераноснасць лактозы.
Часам метэарызм з'яўляецца наступствам некаторых захворванняў органаў стрававальнага тракта: дысбактэрыёзу, панкрэатыту, калiту, атанii кiшэчнiка i iнш. Магчыма развiццё метэарызму i ў вынiку аэрафагii — павышанага заглытвання паветра (апошняе адбываецца пры размовах падчас яды, у выпадку паспешлiвага праглынання ежы, пры пiццi праз саломiнку, жаваннi гумкi, курэннi, пры дрэнна падабраных зубных пратэзах).
Лячэнне прызначаецца з улiкам прычыны, якая выклiкала ўзмоцненае газаўтварэнне: калi гэта дысбактэрыёз — неабходна аднаўляць склад мiкрафлоры ў тоўстай кiшцы, калi панкрэатыт — праводзiцца замяшчальная ферментная тэрапiя i г.д.
Для хуткага зняцця праяў метэарызму i паляпшэння якасцi жыцця хворым рэкамендуецца прымаць адсарбенты (актываваны вугаль, полiфепан, смекта) i ветрагонныя сродкi (эспумiзан, бэбiнос, кропавая вада).
Пры метэарызме, якi выклiканы ўжываннем прадуктаў, багатых на вугляводы, неабходна адкарэктаваць рацыён харчавання. Ежу прымаць малымi порцыямi па 5—6 разоў на дзень. Есцi не спяшаючыся i старанна перажоўваючы. Уключыць у штодзённае меню бялковыя прадукты (рыба, нятлустае мяса, кiсламалочныя прадукты), вараную агароднiну (моркву, буракi), зяленiва (кроп, пятрушка).
Пазбягаючы харчовых прадуктаў, якiя, як правiла, узмацняюць газаўтварэнне, трэба памятаць, што рэакцыя ва ўсiх iндывiдуальная, таму чалавек павiнен iсцi шляхам "спробаў i аналiзу". Не трэба адразу выключаць "непажаданыя" прадукты з рацыёну. Рабiць гэта варта паслядоўна: выключыў — праверыў, цi дапамагло — зрабiў выснову. Мэтазгодна праз нейкi час зноў упiсаць у свой рацыён выключаны прадукт, паколькi цалкам верагодна, што метэарызм быў справакаваны не iм самiм, а залiшнiм яго ўжываннем.
Пры метэарызме абмяжоўваюць: капусту, рэдзьку, радыску, сачавiцу, фасолю, гарох, цыбулю, спаржу, артышокi, яблыкi, грушы, вiнаград, бананы, разынкi, мучныя вырабы, чорны хлеб, тлустую ежу, заменнiкi цукру — ксiлiт, сарбiт (апошнiя ўтрымлiваюцца ў напоях, сiропах, дыетычных i дыябетычных прадуктах).
капусту, рэдзьку, радыску, сачавiцу, фасолю, гарох, цыбулю, спаржу, артышокi, яблыкi, грушы, вiнаград, бананы, разынкi, мучныя вырабы, чорны хлеб, тлустую ежу, заменнiкi цукру — ксiлiт, сарбiт (апошнiя ўтрымлiваюцца ў напоях, сiропах, дыетычных i дыябетычных прадуктах).Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.