Рашэнне везцi ў Мiнск Rammstein — гэта памылка?

Источник материала:  

Першы ў Беларусi канцэрт легендарнага нямецкага гурта, запланаваны ў комплексе "Мiнск-Арэна" на 7 сакавiка (дарэчы, на гэты момант у продажы засталiся толькi бiлеты ад 250 тысяч беларускiх рублёў i вышэй), нечакана трапiў пад пагрозу зрыву. Павышаную ўвагу да яго праявiла Грамадская рада па маральнасцi, удзельнiкi якой мяркуюць, што трэба папярэдне ўзгаднiць праграму, каб у ёй не было "прапаганды гвалту, жорсткасцi i амаральнасцi".

Рашэнне везцi ў Мiнск Rammstein — гэта памылка?У адмысловай заяве, якая паступiла днямi ў iнфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс-захад", у прыватнасцi адзначаецца: "Рашэнне везцi ў Мiнск "Rammstein — гэта памылка, якая можа нам дорага абысцiся. Па перакананнi членаў рады, творчасць гурта з'яўляецца непрыкрытай прапагандай гомасэксуалiзму, мазахiзму i iншых вычварэнстваў, жорсткасцi, гвалту i непрыстойнай лаянкi". Кiраўнiк Грамадскай рады па маральнасцi, пiсьменнiк Мiкалай Чаргiнец, лiчыць, што каб пазбегнуць усяго гэтага, яшчэ да канцэрта неабходна зладзiць перадпрагляд праграмы, якую знакамiты нямецкi калектыў хоча паказаць беларускай публiцы. З гэтай прапановай члены рады звярнулiся ў Мiнiстэрства культуры Беларусi.

Высветлiць, што "свецiць" беларусам з канцэртам, мы паспрабавалi ў яго арганiзатараў. У Палацы Рэспублiкi званкам журналiстаў ужо не здзiўляюцца, аднак падкрэслiваюць, што "ў нас усё iдзе па плане", нiякiх афiцыйных прэтэнзiй тут не атрымлiвалi, таму пакуль што нiчога не адмяняецца. Прэс-сакратар Палаца Рэспублiкi Тамара Шахназарава сцвярджае, што каментаваць яшчэ няма чаго — рабочыя моманты пацiху ўзгадняюцца, падрыхтоўка да канцэрта iдзе па плане, i яе не зрываюць нiякiя iнтэрнэт-чуткi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Не проезжайте мимо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика