АБЗАЦ

Источник материала:  

Пачатак веснавой паводкi ў Беларусi прагназуецца на другую дэкаду сакавiка. Па звестках МНС, найбольш верагоднае падтапленне сельгасугоддзяў, населеных пунктаў, размешчаных уздоўж рэчышча Прыпяцi (Пiнскi, Столiнскi, Лунiнецкi, Петрыкаўскi, Жыткавiцкi, Лельчыцкi раёны), Дняпра (у Рэчыцкiм i Лоеўскiм раёнах), Сажа (у Слаўгарадскiм раёне).

Два школьнiкi пацярпелi ў Мiнску ад снегу, што звалiўся з даху. Абодва выпадкi адбылiся 20 лютага. Першы — на вул. Чкалава, дзе на вучня 6-га класа з даху звалiлiся наледзь i мокры снег. Пасля аказання меддапамогi з дыягназам "удар левай кiсцi рукi" дзiця было адпушчана дадому. Другi выпадак адбыўся на вул. Раманаўская Слабада. З жылога дома на хлопчыка 2000 года нараджэння, вучня 3-га класа, звалiўся мокры снег. Пасля аказання меддапамогi ён таксама быў адпушчаны дадому з дыягназам "пашкоджанне мяккiх тканак галавы".

Электрацягнiк з пасажырамi прастаяў памiж станцыямi мiнскага метро 20 хвiлiн. НЗ адбылося 20 лютага ў 10 гадзiн вечара. Састаў рухаўся па Аўтазаводскай лiнii ў кiрунку станцыi "Магiлёўская" i спынiўся памiж станцыямi "Спартовая" i "Пушкiнская". Цягнiк некалькi разоў кранаўся з месца, аднак кожны раз рух спыняўся. Па тлумачэннi спецыялiстаў, затрымка была выклiканая тэхнiчнымi прычынамi.

Генеральная пракуратура Беларусi падазрае галоўнага бухгалтара РУП "Белпрамбудпраект" Мiнiстэрства будаўнiцтва ў буйных крадзяжах, паведамляе БЕЛТА. Бухгалтар падазраецца ў тым, што на працягу мiнулага года складала заведама падложныя дакументы бухулiку, а таксама ўносiла змяненнi ў службовую камп'ютарную праграму. З дапамогай гэтай махiнацыi было скрадзена больш за Br56 млн, што належалi прадпрыемству.

Пракуратура Маскоўскага раёна Мiнска праводзiць праверку па факце смерцi слесара сталiчнага аўтапарка № 5. Мужчына быў знойдзены мёртвым ноччу 21 лютага ў салоне аўтобуса МАЗ на тэрыторыi прадпрыемства. Ён ляжаў на падлозе, падклаўшы пад галаву куртку. Прычыны смерцi вызначаюцца.

Каля 30 рукадзельнiц з Лодзiнскага ваяводства (Польшча) уручную вышываюць карцiну "Грунвальдская бiтва". Работа майстрых, прысвечаная 600-годдзю бiтвы пад Грунвальдам, з'яўляецца копiяй твора вядомага польскага мастака Яна Мацейкi. Памер карцiны — 4 на 10 м.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Супрацоўнiкi Крычаўскага РАУС раскрылi крадзеж воданапорнай вежы коштам Br24 млн. Каля вёскi Слабада гэтага раёна чацвёра зламыснiкаў, выкарыстоўваючы газазварку, зрэзалi воданапорную вежу, што абслугоўвала мясцовую ферму, распiлавалi яе на часткi, а затым вывезлi i схавалi непадалёк ад месца злачынства. Зламыснiкi меркавалi збыць вежу ў якасцi металалому за межы краiны. Заведзена крымiнальная справа.

←Не проезжайте мимо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика