А дзе ваш флiкер?
23.02.2010
—
Новости Общества
Сёння ўвайшлi ў сiлу змяненнi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.
У адпаведнасцi з новым заканадаўствам памер штрафу за адсутнасць у пешаходаў флiкера ў цёмны час сутак павялiчаны. Парушальнiкам давядзецца раскашэлiцца на суму ад адной да трох базавых.
Штраф у 105 тысяч рублёў (максiмальны. — Н.Д.), згадзiцеся, не слабы ўдар па сямейнаму бюджэту. Менавiта таму ДАІ рэкамендуе неадкладна паклапацiцца аб сваёй бяспецы i аб таўшчынi свайго кашалька.
Надзея ДРЫЛА.