У Беларусi за п'янства на рабочым месцы з 23 лютага будуць штрафаваць

Источник материала:  

Пра гэта паведамiла карэспандэнту БЕЛТА намеснiк дырэктара дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Ірына Шыляева.

З 23 лютага ўступае ў дзеянне закон "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi". Гэтым дакументам, у прыватнасцi, прадугледжана, што знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксiкаманiчнага ап'янення прыводзiць да накладання штрафу ў памеры ад 1 да 10 базавых велiчыняў (БВ цяпер складае Br35 тыс.). Гэтыя ж дзеяннi, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж парушэннi, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велiчыняў або адмiнiстрацыйнага арышту.

←Не проезжайте мимо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика