Акцыя Не пiву i слабаалкагольным напiткам у грамадскiх месцах

Источник материала:  

Акцыя Не пiву i слабаалкагольным напiткам у грамадскiх месцахАкцыя, iнiцыятарам якой выступiла Мiнiстэрства аховы здароўя, пройдзе пад дэвiзам "Разам абаронiм здароўе дзяцей i моладзi ад пiва i слабаалкагольных напiткаў". Яна арганiзавана ў мэтах рэалiзацыi палажэнняў Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi на 2007-2010 гады. У ходзе акцыi прадугледжана актыўнае iнфармаванне насельнiцтва аб недапушчальнасцi ўжывання пiва i слабаалкагольных напiткаў дзецьмi i моладдзю, аб негатыўных наступствах для здароўя празмернага ўжывання пiва i слабаалкагольных напiткаў дарослымi, забароне на ўжыванне пiва i слабаалкагольных напiткаў у грамадскiх месцах.

Разам з Мiнiстэрствам аховы здароўя плануецца ўдзел мiнiстэрстваў унутраных спраў, адукацыi, iнфармацыi, культуры, спорту i турызму, а таксама Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii.

←Не проезжайте мимо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика