РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Дом разбурыў выбух

Выбух газу ў прыватным сектары Гомеля поўнасцю разбурыў жылы дом. Ён быў такiм моцным, што сцены дома з бярвення склалiся. Пад завал трапiлi тры чалавекi.

Можна лiчыць цудам, што нiхто з iх не пацярпеў сур'ёзна. У адным з пакояў знаходзiлiся пенсiянерка, яе нявестка i 7-гадовая ўнучка. Яны самастойна выбралiся з-пад абваленых бэлек i адмовiлiся ад медыцынскай дапамогi. Пакуль што жыхары разбуранага дома знайшлi прытулак у суседзяў. Вядома, што летась у лiстападзе да дома падвялi прыродны газ. Хутчэй за ўсё, адбылася яго ўцечка, але ж спецыялiсты пакуль што шукаюць пацвярджэнне гэтай версii. Па папярэднiх звестках, выбух адбыўся менавiта ў той частцы дома, дзе былi ўсталяваныя ацяпляльны кацёл i новая плiта.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

У офiс па... сценах

РОЗГАЛАСЖыхар Слуцкага раёна забiраўся ў памяшканнi праз вокны, а крадзенае адтуль дабро выкiдваў у гурбы снегу

Такi спосаб "заробку" падаўся 23-гадоваму крымiнальнiку найбольш прымальным, i ён, паводле звестак прэс-афiцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, паспеў "абчысцiць" некалькi офiсных памяшканняў у сталiцы пакуль не быў затрыманы праваахоўнiкамi. Першым у яго спiсе стаў офiс на вулiцы Розы Люксембург, якi месцiцца на другiм паверсе будынка: спрытна скарыстаўшы выступы на сценах, злодзей, адчынiўшы акно, прабраўся ўсярэдзiну. Пад покрывам ночы ён выкiнуў у гурбу снегу аргтэхнiку — перавагу аддаваў ноўтбукам, манiторам i радыётэлефонам. Потым скрадзеную тэхнiку спрытнюга хутка збыў на рынку, а грошы, зразумела ж, патрацiў на сябе. Паспяховасць, з якой удалося здзейснiць злачынства, лiтаральна акрылiла: у вынiку падобным чынам ён абакраў яшчэ некалькi офiсаў ужо на згаданай вулiцы, а таксама на 3-м Загарадным завулку. Мiж iншым, усе памяшканнi знаходзiлiся на другiм паверсе, а вокны не былi абсталяваныя нi кратамi, нi ахоўнай сiгналiзацыяй. Супрацоўнiкам мiлiцыi спатрэбiлася каля месяца, каб раскрыць гэтыя злачынствы. Злодзей, дарэчы, раней судзiмы за крадзяжы, быў затрыманы па месцы жыхарства.

Iгар ГРЫШЫН.

←Не проезжайте мимо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика